Отзыв №3 (27.01.2018)
«Мамачка, а сёння зіма? Я хачу снег» — сказала дачушка, залазячы на крэсла ля вакна.
«Будзе табе снег — самы незвычайны, самы цудоўны, самы чароўны,» — паабяцала я і падумала — ці спраўдзіцца.
Увечары нас чакаў спектакль ад @teatrdomsolntsa «Чароўныя сняжынкі». Па дарозе я паабяцала дачушцы, што сёння яна пачуе і пабачыць арфу, пра якую яна пыталася на днях, і панфлейту, і гэта яшчэ больш падагрэла чаканне. Бо тэатр — заўжды маленькае свята.
І вось ён — першы званок. Дачушка замерла, забыўшыся распрануцца. Загучала арфа, пагасла святло і на сцэне з?явілася Сняжынка. А за ёй — мноства маленькіх: закалыхаліся на воблаку, нібы ў пяшчотных матуліных руках.
Сіняе асвятленне і, падаецца, халодна-халодна. А маленькай цікаўнай сняжынцы то і радасці — то гіль прыляціць, палюбуецца сваім яркім апярэннем, пашукае арабінкі, паесць зярняткі з дзіцячых ручак; то заяц праскача, снегавіка? злепіць, снежкі пакідае. Гэ-эй, дзеткі, лавіце! Самыя малыя сядзяць насцярожана, а большым- радасці?. І дачушка, як зачараваная, баіцца пашавяліцца- падыйсці хоць размарозіць (злавіла і ёй снежку)?.
А потым пачаўся цуд. Чаму я так кажу? Калі мы вярнуліся дадому, і я спыталася пра тэатр, Палінка з агнём у вачах прыгадала: «Як сняжынка заснула!». Таму што з гэтага моманту пачалася магія?: Вялікая Сняжынка -назавем так артыстку (зрэшты, Паліна назвала яе Чараўніцай) — на палатне пачала маляваць (УФ-пэндзлем). Маляваць святлом. Сняжынкі, дрэва, гіля, зайца, снегавіка, якія ўжо прыходзілі на сцэну тэатру; затым дзеці падказалі пра Новы год, ялінку, Дзеда Мароза (а адзін хлопчык усё настойваў на Санта Клаўсе?); наваражылі вецяркі — зіма, сцюжа. Дзівосны сон! (мне б такія сніліся?).?
Напрыканцы спектаклю кожная сняжынка знайшла сваё месца — хто на снежным полі, хто на дрэве, хто на вакне (гл. галерэю). Праўда, заяўленая ў афішы змена часу году была зусім невідавочнай, але скінем то на памылкі апісання?. Малым напраўду цікава. Ну, а дарослыя заўжды радыя, калі іх дзеці шчаслівыя?.
zniczka